За пікет супраць смяротнай кары Леаніда Кулакова аштрафавалі на 6 млн рублёў

За пікет супраць смяротнай кары Леаніда Кулакова аштрафавалі на 6 млн рублёў

Суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова на 6 млн 300 тыс. рублёў (30 базавых велічынь). Яго прызналі вінаватым у несанкцыяваным пікеце 10 снежня 2015 года, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

На пасяджэнні Кулакоў заявіў адвод суддзі Юрыю Гарбатоўскаму, бо той раней ужо выносіў прысуды актывісту за несанкцыяваныя акцыі. Аднак гэтае хадайніцтва Кулакова суд не задаволіў.

Падчас працэсу Кулакоў паведаміў, што не згодны з абвінавачваннем, хоць і не адмаўляецца ад удзелу ў пікеце. "10 снежня быў Міжнародны дзень правоў чалавека. Сваёй акцыяй я вырашыў проста павіншаваць нашых беларускіх праваабаронцаў і выказаць сваю салідарнасць ім у барацьбе за адмену смяротнага пакарання. У сваіх дзеяннях я не знаходжу складу злачынства, а судзяць мяне за іншадумства і маю актыўную пазіцыю", — заявіў ён.

Фота: spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі