За пяць дзён безвізу ў Беларусь прыехала крыху больш за 150 палякаў
За пяць дзён безвізу ў Беларусь прыехала крыху больш за 150 палякаў. Пра гэта паведамляе Памежны камітэт.
Паводле ведамства, больш актыўна едуць у нашу краіну грамадзяне Літы і Латвіі, для якіх магчымасць наведаць Беларусь без візы з'явілася 15 красавіка. За гэты час у Беларусь прыехала 68 700 літоўцаў, 26 300 латышоў і 8 600 неграмадзян Латвіі.
Усяго беларускім безвізам скарысталася 103 тысячы жыхароў еўрапейскіх краін-суседак Беларусі.
Нядаўна мы пісалі, што наведаць Беларусь без візы могуць таксама грамадзяне 73 краін свету, купіўшы квіток на "Славянскі базар".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.