За што беларусы выбачаюцца перад міліцыяй (відэа)
Беларускія міліцыянеры пераймаюць перадавы досвед Чачні, чый прэзідэнт Рамзан Кадыраў так настойліва заклікаў хуліганаў публічна прабачыцца, што гэта стала мемам. Цяпер і грамадзяне Беларусі, учынкі якіх не спадабаліся служыцелям закона, не толькі плацяць штрафы, але і просяць прабачэння на відэа.
І кажуць, што больш ніколі так рабіць не будуць. І просяць не заходзіць у "Тэлеграм", таму што там вучаць дрэннаму.
Дык за што ж беларусы просяць прабачэння ў міліцыі? Мы сабралі некалькі выпадкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.