За шумныя вечарынкі мінчука судом высяляюць з кватэры

Гэта першы падобны суд у сталіцы. Раней такім чынам да адказнасці прыцягвалі толькі наймальнікаў жылля.  

Як інфармуюць "Мінск-Навіны", адзін з жыхароў Партызанскага раёна часта прыводзіў да сябе кампаніі, гучна уключаў музыку не толькі днём, але і ноччу. Суседзі скардзіліся на яго ў ЖЭС, неаднаразова выклікалі міліцыю. Было складзена 7 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. Урэшце ЖРЭА Партызанскага раёна падало на яго заяву ў суд, каб прымусіць уласніка прадаць жытло за парушэнне правілаў карыстання. 

Калі суд задаволіць патрабаванні камунальнікаў, дэбашыру давядзецца прадаць кватэру, выселіцца з дома і шукаць сабе новае жыллё. Канчатковае рашэнне суд прыме 1 верасня.

Ілюстрацыйнае фота — zerx.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі