За студзень–сакавік у лесанарыхтоўку нанялі на 891 чалавека больш, чым звольнілі

Самы вялікі прырост работнікаў у першым квартале быў у лесанарыхтоўцы / Reuters
Самы вялікі прырост работнікаў у першым квартале быў у лесанарыхтоўцы / Reuters

Паводле звестак Рэспубліканскага банка вакансій, у Беларусі не хапае 84,7 тысячы работнікаў. Толькі за апошні тыдзень у банку з'явілася 6,8 тысячы новых вакансій.

Пры гэтым рэзюмэ там пакінулі толькі 3,7 тысячы суіскальнікаў. Гэта не за тыдзень, а ўсяго. А за апошні тыдзень — усяго 72 рэзюмэ.

31,7 тысячы з прапанаваных вакансій (каля 37%) — на зарплату да 500 рублёў. Заробак ад 500 да 1000 рублёў прапануюць па яшчэ 46,7 тысячам вакансій. Адпаведна, працоўных месцаў з заробкам больш за 1000 рублёў (а гэта ж цяпер нават не $400) у банку вакансій — усяго 6,3 тысячы (блізу 7%).

Звычайна гэта сумы да выліку падаткаў, гэта значыць рэальныя заробкі — менш.

“Сітуацыя з медперсаналам пагаршалася гадамі”

За январь–март в лесозаготовку наняли на 891 человека больше, чем уволили
Недахоп медработнікаў — шматгадовая праблема / Еўрарадыё

Больш за ўсё шукаюць кіроўцаў, лекараў-спецыялістаў, медыцынскіх сясцёр-спецыялістаў, прадаўцоў і прыбіральшчыкаў памяшканняў. Медперсанал патрэбны ў асноўным у рэгіёны. Заробкі прапануюцца розныя. З 20 апошніх аб'яў у дзевяці аплата вышэй за 1000 рублёў, але ёсць і прапановы на 600-900 рублёў — гэта поўная стаўка.

— Медыцынскія работнікі патрэбныя абсалютна ўсіх профіляў. Пачынаючы ад медсясцёр і заканчваючы лекарамі высокай кваліфікацыі, — кажа кіраўнік кадравага агенцтва KIAT Ігар Кочатаў. — Не сказаў бы, што гэта звязана з міграцыяй. Цяперашняе абвастрэнне хутчэй звязана з тым, што сітуацыя з медыцынскім персаналам пагаршалася гадамі.

А сярод тых, хто падаў рэзюмэ, больш за ўсё эканамістаў, бухгалтараў, вадзіцеляў, юрысконсультаў і інжынераў. Аказваецца, што кіроўцы — і адны з самых запатрабаваных спецыялістаў, і тыя, хто часта шукаюць працу. Ігар Кочатаў тлумачыць тое, што банк вакансій не дапамагае ім сустрэцца з працадаўцамі, разрывам у зарплатных чаканнях:

— Яшчэ цяпер сябе кіроўцамі называюць усе людзі, у якіх ёсць катэгорыя "B". Але кіроўцы — гэта калі ў людзей ёсць і іншыя катэгорыі. Тады шанцы працаўладкавацца ўзрастаюць. Бухгалтары і эканамісты шукаюць працу, таму што калісьці быў вялікі перакос у адукацыі. Выпусцілі такіх людзей досыць шмат, а бухгалтэрыя аўтаматызавалася. Эканамісты — гэта трэнд, які сыходзіць. Хутчэй, рэальнасць дзяржпрадпрыемстваў.

Звальняюць ўсё адно больш

За январь–март в лесозаготовку наняли на 891 человека больше, чем уволили
У будаўніцтве звальняюць больш за ўсё / Reuters

За першы квартал 2021 года было звольнена на 11,7 тысячы чалавек больш, чым прынята на працу, паведамляе Белстат. Найбольшы адток быў у будаўніцтве (-3273 чалавекі). Другі па адтоках кадраў — рознічны гандаль (-2705). Даволі шмат звальненняў было і ў ахове здароўя: на 973 больш, чым працаўладкаванняў.

 

У цэлым рынак працы Ігар Кочатаў называе кандыдацкім, то-бок працадаўцы больш зацікаўлены ў кадрах.

— Звязана гэта з тым, што недахоп спецыялістаў як быў, так і ёсць. Рынак застаецца кандыдацкім нават у вакансіях, якія звязаны з фізічнай працай. У мінулым годзе рух быў у адваротны бок.

Яшчэ ў адным з кадравых агенцтваў Мінска, дзе за пошук працы плаціць сам суіскальнік, Еўрарадыё сказалі, што замоў у апошнія месяцы стала зусім мала. Настолькі, што ў кампаніі занепакоеныя тым, як будуць аплачваць арэнду офіса.

Патрэбныя англійская і прыязнасць

За январь–март в лесозаготовку наняли на 891 человека больше, чем уволили
Традыцыйна рынку працы патрэбныя IT-спецыялісты і менеджары па продажах

Праца кадравага агенцтва "Калекцыя адкрыццяў" паказвае, што ярка выяўленай тэндэнцыі, чый жа рынак працы, цяпер няма. Але яго кіраўніца адзначае, што гаворка не ідзе аб працоўных спецыяльнасцях.

— Людзі шукаюць працу, але і дастатковую колькасць вакансій. Кампаніі заказваюць у нас персанал даволі стабільна. Традыцыйна запатрабаваныя менеджары па продажах і кадры ў IT. Менеджар па продажах — гэта вельмі цякучая адзінка, — кажа дырэктарка "Калекцыі адкрыццяў" Ірына Шаткоўская.

Эксперты адзначаюць, што па заробках ёсць тэндэнцыя да росту, але невялікая. У некаторых сферах гэта толькі павелічэнне ў прыватным парадку.

— Калі гаварыць аб патрабаваннях да спецыялістаў-“белых каўнерыкаў”, то гэта, вядома, англійская. Людзі з цудоўнай камунікацыяй у попыце. Калі ты правільна ўмееш камунікаваць, прыязны і ведаеш англійскую мову, то заўсёды можаш знайсці сабе прымяненне. Што тычыцца фізічных спецыяльнасцей, там іншае: вакансій шмат, трэба проста выбіраць сябе, — падсумоўвае Ігар Кочатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі