За ўдзел у пратэстах актывіста з Вілейкі асудзілі на 2 гады калоніі
Два гады калоніі агульнага рэжыму — такі прысуд атрымаў актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Вілейкі, палітвязень Андрэй Кудзік.
Судзілі яго ў судзе Заводскага раёна Мінска, паведамляюць праваабаронцы. Кудзіку інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У 2020-м і 2021-м яго неаднаразова затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года Кудзіка чарговы раз затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак арышту. Пасля адбыцця гэтых сутак на волю ён так і не выйшаў.
На судзе актывіст сваю віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.