За ўжыванне допінгу дыскваліфікавалі беларускіх велагоншчыц
За ўжыванне допінгу дыскваліфікавалі дзвюх беларускіх велагоншчыц. Марына Шмаенкова і Ганна Лапцёнак адлучаныя ад вялікага спорту на 4 гады — да 22 лістапада 2020-га. Як паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Рэспублікі Беларусь (НАДА), у пробах спартсменак знайшлі забаронены прэпарат — эрытрапаэцін.
Адзначаецца, што вынікі Шмаенковай і Лапцёнак з 6 кастрычніка да 23 лістапада 2016-га ануляваныя. Дарэчы, у кастрычніку Марына Шмаенкова на кантынентальным першынстве заняла 8-е месца ў гонцы на выбыванне.