"За Вела-Брэст" зоймецца "роварнай адукацыяй" школьнікаў
Актывісты плануюць праводзіць у школах спецыяльныя заняткі па бяспецы роварнага руху.
Пра планы на 2015 год Еўрарадыё распавёў каардынатар кампаніі Уладзімір Красько.
Па словах Красько, пытанне бяспечнага руху — найбольш актуальнае для юных раварыстаў у Брэсце. Сёлета адбылося вельмі шмат аварый з удзелам менавіта дзяцей на роварах.
"Падобныя мерапрыемствы ўжо праводзілі і мы (кампанія "За Вела-Брэст" — Еўрарадыё), і праводзілі супрацоўнікі ДАІ. Як мне падаецца, найбольш эфектыўны метад — гэта супраца з недзяржаўнымі арганізацыямі, бо гэта нефармальныя сродкі адукацыі, яны больш запамінаюцца школьнікам і пасля выкарыстоўваюцца імі", — рапавядае Уладзімір Красько.
Грамадскі актывіст дадае, што таксама ў планах на наступны год — адсочваць і кантраляваць рэалізацыю праекта па развіцці велаінфраструктуры ў горадзе, бо на дадзены момант ён выконваецца са спазненнямі.
Нагадаем, што Брэсцкі гарвыканкам прыняў прапановы роварных актывістаў. Пажаданні па развіцці велаінфраструктуры ўключылі ў Генплан гораду. Рэалізацыя яго акурат заканчваецца ў 2015 годзе.
Фота: velomir.by