За забойства двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку пракурор папрасіў 26 гадоў калоніі

За забойства двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку пракурор папрасіў 26 гадоў калоніі

За наўмыснае забойства і катаванне двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку пракурор папрасіў 26 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гучную справу на выязным пасяджэнні ў судзе Слуцкага раёна разглядае Мінскі абласны суд. Абвінавачаны — Максім Чыжык, сужыцель маці дзіцяці. Для маці, Кацярыны Комар (Жаўрыд), абвінавачанне просіць 2 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу — за пакіданне ў небяспецы. Прысуд будзе агучаны а 14-й гадзіне 13 снежня. Анлайн з суда гл. тут.

Трагічнае здарэнне адбылося ў прыватным доме ў Слуцку 29 студзеня. Дзяўчынку знайшлі ў цяжкім стане са слядамі збіцця. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, яна памерла. Медыкі праінфармавалі пра здарэнне праваахоўнікаў, была распачатая крымінальная справа. Па падазрэнні ў забойстве былі затрыманыя 26-гадовая маці дзяўчынкі разам з сужыцелем. Дарэчы, у сям’і выхоўваюцца яшчэ чацвёра малых дзяцей — два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 8 гадоў. У чэрвені жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў, дзеці цяпер у прыёмнай сям'і.

Следства сцвярджае, што Чыжыка раздражняў плач дзяцей, іх гульні, і ў яго ўзнік намер забіць 5-гадовага хлопчыка і 2-гадовую дзяўчынку. Апошняя атрымала амаль 200 удараў, яе брат — больш за 50. Маці ўсё бачыла, сваю віну яна цалкам прызнае. А вось яе сужыцель віну прызнае толькі часткова.

За забойства двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку пракурор папрасіў 26 гадоў калоніі
Фота: kurjer.info

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 12.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі