"Маруся здохла. Марусю крыўдзіў Максім рамянём па назе"

"Маруся здохла. Марусю крыўдзіў Максім рамянём па назе"

У Слуцку ідзе суд па смерці двухгадовай дзяўчынкі. 26 верасня на працэсе зачыталі апытанне яе братоў і сястрычак, праведзены неўзабаве пасля забойства Марыны, а таксама паказалі відэзапіс апытання, піша мясцовы сайт kurjer.info

Двухгадовую дзяўчынку са слядамі збіцця выявілі ў Слуцку ў ноч з 29 на 30 студзеня 2018 года. Выратаваць яе не ўдалося. У смерці дзіцяці абвінавацілі маці і сужыцеля жанчыны. Як заяўляе абвінавачванне, мужчына нанёс дзяўчынцы 198 удараў, яе брату Аляксею — больш за 50 удараў. Агулам у жанчыны было пяцёра дзяцей ад папярэдніх адносін — васьмігадовы Максім, сямігадовая Эльвіра, шасцігадовы Аляксей, пяцігадовая Ірына і двухгадовая Марына.

Мужчыну вінавацяць у замаху на забойства двух заведама малалетніх асобаў, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў і забойства заведама малалетняга, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў. Жанчыне выставілі абвінавачванне ў пакіданні ў небяспецы.

Аляксей, 6 гадоў

Кажа, што "вялікі Максім" крыўдзіць яго рамянём. У шпіталі хлопчык апынуўся пасля аднаго збіцця. Яго білі па жываце, руцэ і галаве. "А Маруся здохла. Марусю крыўдзіў Максім рамянём па назе. У Марусі былі сінякі, дзядзька Максім біў па попе, па твары. Мама не крыўдзіла. Мама Марусю крыўдзіла — біла рамянём і рукамі".

Ірына, 5 гадоў

"Дзядзька Максім дрэнны. Б'е нас. Марусю біў рамянём. У Марусі балела сэрца. Марусі было балюча. У Марусі былі сінякі на жываце. Дзядзька Максім б'е ўсіх. У Марусі сэрца балела, яна плакала. Яе дзядзька Максім крыўдзіў — біў. Ён біў яе рукамі, бачыла. Мама таксама Марусю крыўдзіла".

На відэаапытанні шасцігадовы Аляксей расказаў, што дзядзька Максім біў дзяцей рамянём: "Маруся плакала, калі дзядзька Максім біў. Ён Марусю ў кут паставіў. Мама абараняла Марусю. Мяне біў дзядзька Максім па жываце рукой, моцна біў, балюча было. Мама плакала з-за таго, што дзядзька Максім біў Марусю. Я бачыў. Ён мяне па руках біў рукамі, я плакаў. Нікому не скардзіўся. Мама бачыла, што ён мяне б'е. Яна казала дзядзьку Максіму сыходзіць, а мне ісці ў кут".

Хлопчык кажа, што спрабаваў уцячы з дома: "Мама біла Марусю па дупе. Маруся плакала. Я ўцякаў з дому, я не хачу такі дом. Я не хачу застацца ў такім доме. Там кепска было. Мама добра карміла, смачна. Дома дрэнна усё было. Калі дзядзькі Максіма не было дома, было добра. Мы мульцікі глядзелі. Калі ён прыйшоў, стаў біць Марусю і мяне".

Пяцігадовая Ірына распавяла, што дзядзька Максім біў Марыну не толькі рамянём. але і сабачым ланцужком: "Мама не біла, яна глядзела, як дзядзька Максім мяне біў. Ён яшчэ біў Марусю. Ноччу біў рамянём па дупе, ланцужком, у сабакі забраў. Мама абараняла, яна лаяла дзядзьку Максіма. Словамі яму казала. Дзядзька Максім быў вельмі злы. Я яго баюся". 

Па словах дзіцяці, Максім біў не толькі дзяцей, але і іх маці.

Сямігадовая Эльвіра распавяла, што яе біў не толькі дзядзька Максім. але і тата Дзіма, а таксама бабуля з дзядулем. 

"Дзядзька Максім б'е Лёшу за тое, што ён ўцякае на вуліцу, у горад. Ён ўцякае, таму што яго ніхто не корміць. Мама не дае яму ежы, а Ірцы дае. І мне дае. Суп, макароны. Дзядзька Максім Ірку біў рамянём. Па спіне, моцна. У мяне сіняк быў, тата вучыў лічыць. Ён кулаком мне даў за тое, што я дрэнна лічыла. Ноччу даў. Позна было, цёмна. Нікога больш не вучыў. Цэлую ноч вучыў лічыць.

Тата п'яны быў. Іншыя дзеткі спалі. Тата адзін раз стукнуў. Ён мяне заўсёды б'е за тое, што я дрэнна сябе вяду. Калі прыязджае дадому, і іншых дзяцей б'е рамянём. І дзядзька Максім б'е дзягай па спіне, адзін раз. За тое, што я сябе дрэнна паводжу. Заставаліся чырвоныя сляды", — кажа дзяўчынка, якая жыве цяпер у прытулку. Там, кажа. не б'юць

"Мяне білі за тое, што я брала і зламала пульт. Лёшу білі за тое, што ён ўцякаў. А Ірку білі за тое, што яна добра сябе паводзіла, але нічога не рабіла. А Марынка — таму што лезе куды хоча, у драты. Я плакала, калі мяне білі. У кут мяне заўсёды ставяць дзядзька Максім і мама. І Марынку ставілі, і яна сыходзіла. Калі яна сыходзіла, яе білі. Яна плакала, тады яе пераставалі біць. Мама біла Марусю рамянём. Усім было балюча, усе плакалі. Я распавядала Лёшу, што плакала. У мяне быў сіняк пад вокам. Мяне тата біў за тое, што я дрэнна лічыла. Я не разумела, як лічыць. Яшчэ я Ірку біла за тое, што яна са мной не сябруе. Па галаве кулаком яе біла", — распавяла Эльвіра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі