26 снежня на працэсе суддзя Міхаіл Мельнікаў паведаміў вынікі судмедэкспертызы адной з загінулых дзяўчат — Алесі Клімавай. У яе крыві было 3,3 праміле алкаголю. Амаль усе траўмы былі нанесеныя дзяўчыне пры жыцці. Эксперты адзначылі, што толькі па галаве дзяўчына атрымала 30 удараў. Абвінавачаны пагадзіўся з колькасцю прычыненых ім цялесных пашкоджанняў. Ён таксама пацвердзіў, што біў дзяўчыну малатком і абцугамі.
Другая загінулая таксама была п'яная — 3,4 праміле ў крыві.
Абвінавачаны Асіповіч заявіў, што дзяўчаты нешта падсыпалі ў кавярні яму ў піва і чакалі, як падзейнічае на яго напой.
8 студзеня на працэсе дзяржабвінаваўца заявіла, што на момант забойства дзяўчат мужчына ўсведамляў, што адбываецца, а потым спрабаваў схаваць сляды злачынства, для чаго набыў у краме пакеты для смецця. Аднак пазней ён сам з'явіўся ў міліцыю з павіннай. Аднак пракурор лічыць, што яўка з павіннай у гэтым выпадку не можа быць змякчальнай акалічнасцю.
"Пацярпелыя не вылучаліся ўзорнымі паводзінамі, аднак Асіповіч так і не назваў прычыну, па якой было здзейснена інкрымінаваная яму дзея. Забойства было здзейсненае наўмысна і з асаблівай жорсткасцю", — падкрэсліла пракурор. Яна запатрабавала для абвінавачанага расстрэл. Іванова дадала, што раней мужчына ўжо ўчыняў цяжкія злачынствы, аднак не стаў выпраўляцца.