Забарона прадаваць долі ў беларускіх бізнесах не страшная: іх кошт "каля нуля"

Беларускія кампаніі і так сталі нецікавыя для інвестараў / pexels.com
Беларускія кампаніі і так сталі нецікавыя для інвестараў / pexels.com

З бізнес-кліматам у Беларусі настолькі дрэнна, што прадпрыемства хутчэй можна знішчыць, чым зрабіць каштоўнасцю. Таму 190 замежных інвестараў няшмат страцілі з забаронай выходзіць з бізнесу ў Беларусі. Іх долі ў беларускіх кампаніях практычна нічога не каштуюць.

Пра гэта ў стрыме Еўрарадыё расказаў прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.

Для замежных інвестараў, якія не могуць прадаць свае долі ў беларускіх бізнесах, гэта не асабліва страшна, лічыць эксперт.

Для гэтага ёсць некалькі падстаў. Беларускія прадпрыемствы і так каштуюць "каля нуля". Таму што 2020 год, таму што санкцыі, таму што вайна. Любы інвестар у Беларусі разумее, што яго долі неліквідныя.

Таксама забарона не азначае, што кампаніі не могуць перавесці персанал і кантракты на новую юрыдычную асобу, якія ў спіс не трапіла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі