Забіралі за "распальванне", але адпусцілі: гісторыя аднаго твіта і яго аўтара

Забіралі за "распальванне", але адпусцілі: гісторыя аднаго твіта і яго аўтара

На пачатку жніўня 2016 года Антон Аксінушкін пакінуў у Твітары некалькі агрэсіўных запісаў пра падзеі на Данбасе і "рускі свет". Гэта выклікала вялікае, на 250 рэтвітаў, незадавальненне твітарных русафілаў. Якія не толькі заклікалі заблакаваць хлопца "за заклікі да экстрэмізму і масавых забойстваў", але і напісалі на яго заяву ў міліцыю.

"Той супрацоўнік, які мной займаўся, сказаў: "На вас паступіла інфармацыя, і мы па гэтым факце праводзім праверку". То бок, не нейкі там старэйшы лейтэнант маніторыў мой акаўнт, а быў сігнал ад канкрэтнай асобы", — распавядае Еўрарадыё Антон Аксінушкін.

Самі сабой напрошваюцца паралелі са справай Дзмітрыя Алімкіна і Юрыя Паўлаўца — затрыманых днямі ў Беларусі супрацоўнікаў прарасійскіх сайтаў. На іх органы звярнулі ўвагу пасля заявы грамадскага актывіста Дзмітрыя Рабянка. 9 снежня да русафілаў за кратамі далучыўся Сяргей Шыптэнка, але ці звязанае яго затрыманне з той жа скаргай, пакуль не высветлена.

Хто паскардзіўся праваахоўнікам на твіты Аксінушкіна, яму не сказалі. Калі блогер апынуўся ў міліцыі, не стаў адмаўляць, што сам напісаў правакацыйныя твіты. У выніку працэс супраць Антона быў адміністрацыйным, а пакаралі яго папярэджаннем. Спрэчныя допісы хлопец неўзабаве выдаліў — яго акаунт дагэтуль працуе.

Забіралі за "распальванне", але адпусцілі: гісторыя аднаго твіта і яго аўтара

"Не буду хлусіць, з таго часу стаў больш разважліва ставіцца да зместу сваіх допісаў. Бо ў посце, за які мяне затрымалі, сапраўды было да чаго дачапіцца. Там была чарнуха, і я цяпер думаю, што не дужа меў рацыю. Не тое, што перад міліцыяй — мне перад сабой за іх не вельмі ёмка. Былі там у мяне заклікі да забойстваў — гэта не крута", — падсумоўвае досвед Антон Аксінушкін.

Алімкіну і Паўлаўцу, калі следства палічыць, што яны дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы, пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. 9 снежня іх артыкулы на сайце Regnum.ru па-ранейшаму даступныя, а сам сайт ні ў Беларусі, ні ў Расіі не заблакаваны. Падобна, што за тое, што Беларусь там назваюць "недадзяржавай", нікому дагэтуль не сорамна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі