Забітыя ў Варонежы "украінскія дыверсанты" аказаліся гульцамі ў страйкбол
Кадр з гульні S.T.A.L.K.E.R. / moscowtimes.ru
Забітыя ў Варонежы "украінскія дыверсанты" аказаліся гульцамі ў страйкбол і "S.T.A.L.K.E.R.", піша The Moscow Times. Па версіі ФСБ, яны "рыхтавалі дыверсію" на ваенных і энергетычных аб'ектах рэгіёна, а падчас затрымання 23 лістапада на ўскраіне горада нібыта аказалі ўзброены супраціў і былі ліквідаваныя. Забітых трое. Расійскія спецслужбы называюць іх "членамі заканспіраванай ячэйкі прыхільнікаў украінскай нацыяналістычнай ідэалогіі".
Выданне знайшла старонкі ў сацсетках дваіх забітых "дыверсантаў" і паразмаўляла з людзьмі з страйкбольнай супольнасці Варонежа. Высветлілася, што сімвал з відэагульні "S.T.A.L.K.E.R." у тэлесюжэце расійскага тэлебачання пра аперацыю ФСБ выдалі за эмблему ўкраінскіх нацыяналістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.