Загінулы пад Крынкамі беларус скончыў кар'еру ў войску ў 2015-м — Кіберпартызаны

Дакументы Дзяніса Лазарава

Дакументы Дзяніса Лазарава / t.me/kazansky2017

Загінулы пад Крынкамі беларус — даўно не кадравы вайсковец.

Еўрарадыё пры дапамозе "Кіберпартызанаў" праверыла звесткі пра Дзяніса Лазарава. Пра яго пішуць, быццам ён кадравы беларускі афіцэр, але гэта не так.

Кар'еру вайскоўца ён скончыў у 2015 годзе. Гэта абвяргае тэзу пра тое, што Лукашэнка адпраўляе ва Украіну сваіх афіцэраў. Верагодна, мужчына паехаў туды сам — ваяваць на баку Расіі як найміт.

Як распавядала Еўрарадыё, звесткі пра гібель 47-гадовага ўраджэнца Гомеля з'явіліся ва ўкраінскіх СМІ напярэдадні. Паведамляецца, што ён ваяваў на баку расіян. Паводле некаторых звестак, быў старшым лейтэнантамі у 328-м палку 104-й дэсантна-штурмавой дывізіі.

Загінулы пад Крынкамі беларус скончыў кар'еру ў войску ў 2015-м — Кіберпартызаны
"Кіберпартызаны" праверылі біяграфію Дзяніса Лазарава

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі