Загінуў 85-гадовы кіроўца ВАЗ — заехаў пад ГАЗ

На месцы аўтааварыі

На месцы аўтааварыі / t.me/uvdgomel/

На Гомельшчыне загінуў 85-гадовы кіроўца ВАЗ — заехаў пад ГАЗ. Здарэнне адбылося ў суботу ўдзень на 77-м кіламетры аўтадарогі М-10 "Мяжа РФ — Гомель — Кобрын". Пры перастраенні з крайняй левай паласы ў правую кіроўца легкавіка не даў перавагі кіроўцу грузавіка. Адбылося сутыкненне. Абодва аўтамабілі з'ехалі ў кювет.

Кіроўца ВАЗ загінуў на месцы здарэння ад атрыманых цяжкіх траўмаў.

Загінуў 85-гадовы кіроўца ВАЗ — заехаў пад ГАЗ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.