Загінуў уладальнік фэнтэзійнага хутара Літоўка пад Навагрудкам
![Загінуў уладальнік фэнтэзійнага хутара Літоўка пад Навагрудкам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/koval-0201.jpg.webp?itok=sQVZKAyc)
На Новы год у сваёй навагрудскай кватэры загінуў бізнэсовец Сяргей "Француз" Коваль. Як піша блогер Антон Матолька, хутчэй за ўсё мужчына павесіўся.
Найбольшую вядомасць Ковалю прынёс хутар Літоўка пад Навагрудкам, аформлены ў духу фэнтэзі і казак. Не ўсім навакольным жыхарам падабалася аздабленне хутара, таму бізнэсоўца вінавацілі ў патуранні "чартаўшчыне". У лістападзе стала вядома, што сядзіба зачынілася пасля шматлікіх скаргаў.
Між тым, Літоўка атрымала заўважную папулярнасць сярод турыстаў.