Заходнія лідары па відэасувязі абмяркуюць санкцыі і выслухаюць Зяленскага

Заходнія лідары па відэасувязі абмяркуюць санкцыі і выслухаюць Зяленскага

У нядзелю, 8 траўня, лідары краін G7 стэлефануюцца па відэасувязі, каб абмеркаваць сітуацыю з агрэсіяй Расіі супраць Украіны. Яны зробяць гэта ўжо трэці раз з пачатку вайны, нагадвае "Бі-Бі-Сі".

G7 аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Германію, Італію, Францыю, ЗША, Канаду і Японію. У нарадзе традыцыйна ўдзельнічае кіраўніцтва Еўракамісіі. Сімвалічна, што заходнія лідары віртуальна збяруцца і выслухаюць украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў дзень, калі Захад адзначае заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе (РФ і шэраг постсавецкіх краін адзначаюць гэтую падзею 9 траўня). Будуць абмеркаваныя новыя санкцыі супраць Расіі. А пакуль Еўрасаюз ніяк не можа ўзгадніць шосты пакет санкцый.

Тым часам чакаецца, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 9 траўня падпіша закон аб ленд-лізе для Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі