Замест адной чаргі на апастыль у МЗС цяпер стаяць тры

Замест адной чаргі на апастыль у МЗС цяпер стаяць тры

Чарга па апастыль каля Галоўнага колнсльства ўпраўлення Міністэрства замежных спраў цяпер ператварылася ў тры чаргі, піша dev.by.

Гэта — чэргі на папярэдні запіс, на падачу дакументаў па папярэднім запісе і чарга іншагародніх. Прычым папярэдні запіс вядзецца ўжо не на два тыдні, а на чатыры месяцы наперад. Цяпер запісваюць на 20 жніўня.

Жывая чарга для іншагародніх расцягнулася на два тыдні. Прычым жыхары Мінскай вобласці іншагароднімі не лічацца. (Нагадаем, што, напрыклад, Мядзельскі і Любанскі раёны таксама ўваходзяць у Мінскую вобласць.)

На пачатку сакавіка МЗС перапыніла прыём дакументаў на апастыль на 10 дзён. У выніку ўтварылася доўгая чарга з ахвочых заверыць свае дакументы для выезду за мяжу. Для барацьбы з чаргой МЗС увяло папярэдні запіс + жывую чаргу для іншагародніх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі