Замежных студэнтаў з Беларусі перапраўлялі на Захад за 1000-1500 долараў

Замежных студэнтаў з Беларусі перапраўлялі на Захад за 1000-1500 долараў

У Гродзенскай вобласці праваахоўнікі перакрылі канал нелегальнай міграцыі ў Еўрасаюз, па якім перапраўлялі грамадзян Бангладэша. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці пачало крымінальную справу за арганізацыю незаконнай міграцыі групай асобаў па папярэдняй змове.

У сярэдзіне снежня 2016 года ў Іўеўскім раёне затрымалі трох студэнтаў адной з гродзенскіх ВНУ — грамадзян Народнай Рэспублікі Бангладэш. Замежнікі, якія не мелі расійскіх візаў, незаконна ехалі на аўто ў Расію, адкуль мусілі перабрацца ва Украіну, а потым — на тэрыторыю Еўрасаюза.

Выявілася, што арганізавалі канал нелегальнай міграцыі тры жыхары Мінска — 32-гадовы грамадзянін Афганістана, які мае від на жыхарства ў Беларусі, 29-гадовы грамадзянін Беларусі і 36-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці, які з'яўляецца асобай без грамадзянства, але мае від на жыхарства ў Беларусі.

Ролі паміж саўдзельнікамі былі размеркаваныя. Яны падбіралі сабе "кліентаў" з ліку граамдзянаў Бангладэш, якія хацелі выехаць у Еўрасаюз і для гэтага афармляліся на навучанне ў беларускія ВНУ. За свае паслугі саўдзельнікі бралі па 1-1,5 тысячы долараў ЗША "з галавы".

Выяўленая спроба нелегальнай міграцыі была не адзінай. Расследаванне выявіла, што на пачатку снежня 2016 года па такой самай схеме з Беларусі ў Расію незаконна выехалі дзвеяць грамадзян Бангладэш, якія навучаліся ў ВНУ Брэста.

Падазраваных узялі пад варту, ім выставілі абвінавачанні. Следчымі шукаюць іх маёмасць, а таксама сродкі, здабытыя злачынным шляхам, каб накласці на іх арышт. Мігрантаў дэпартуюць з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі