Замежныя інвестыцыі ў беларускую эканоміку знізіліся больш як на траціну

Замежныя інвестыцыі ў беларускую эканоміку знізіліся больш як на траціну

Замежныя інвестары ўклалі ў беларускую эканоміку (апроч банкаў) 6,3 мільярда долараў — такія дадзеныя за 9 месяцаў бягучага года публікуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Сёлета інвестыцый было на 2,4 мільярда меней, чым за аналагічны перыяд мінулага года — тады замежны бізнэс прынёс у Беларусь 8,7 мільярда долараў.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый нашай краіны былі суб'екты гаспадарання Расіі (49,1% ад усіх інвестыцый), Вялікабрытаніі (18,7%), Кіпра (7,8%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 5,1 млрд долараў ЗША (у мінулым годзе — 5,5 млрд), або 81,6% ад усіх замежных інвестыцый.

За студзень-верасень 2016 года арганізацыямі рэспублікі (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на 2,9 млрд долараў ЗША (летась у той жа перыяд — 3,9 млрд). Значныя аб'ёмы сродкаў Беларусь накіравала ў Расію (54,9% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіну (22,3%), Вялікабрытанію (11,4%).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 91,2% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі