Запаволення росту коштаў у Беларусі пакуль чакаць не варта — ЕАБР

Па прагнозах ЕАБР, інфляцыя ў першым квартале 2022 складзе каля 10% год да года​ / pixabay.com
Па прагнозах ЕАБР, інфляцыя ў першым квартале 2022 складзе каля 10% год да года​ / pixabay.com

Інфляцыя ў Беларусі ў першым квартале 2022 складзе каля 10% год да года, прагназуюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Гэта значыць запаволення росту коштаў чакаць не варта. Нагадаем, па выніках 2021 года інфляцыя ў краіне склала 9,97%.

Зніжэння ўзроўню інфляцыі не атрымліваецца "з-за знешняга цэнавага ціску, падвышаных інфляцыйных чаканняў, наступстваў нізкага ўраджаю", адзначылі ў ЕАБР.

Тэмп росту коштаў можа запаволіцца, паводле ацэнак экспертаў банка, толькі пры адной умове — пры паслабленні знешняга цэнавага ціску.

Пры гэтым Нацбанк Беларусі паставіў сабе мэту на 2022 год утрымаць рост коштаў у межах 6% гадавых. Пра гэта ў канцы лістапада казала начальнік упраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацбанка Беларусі Наталля Мірончык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі