Заразіўшыся СНІДам, дзяўчына з Рэчыцы вырашыла помсціць мужчынам

На 25-гадовую дзяўчыну з Рэчыцы Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Як піша "Гомельская праўда", дзяўчына стаяла на дыспансерным уліку як ВІЧ-станоўчая. Аднак пры гэтым яна не спыніла палавое жыццё. Гэткім чынам яна вырашыла адпомсціць мужчынам за сваё заражэнне. 

У верасні следчыя пачалі дзве крымінальныя справы за свядомае падстаўленне іншага чалавека пад небяспеку заражэння ВІЧ-інфекцыяй. Дзяўчыну затрымалі і ўзялі пад варту. Падчас допытаў выявілася, што мужчын было прынамсі чацвёра, кажа начальнік трэцяга следчага аддзялення Рэчыцкага райаддзелу Следчага камітэта Дзмітрый Шайко.

Фота — rustelegraph.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі