Зарэмбюк: беларусы мусяць быць гаспадарамі ў сваёй беларускай хаце
6 лютага госць Еўрарадыё — кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.
Хто вучыцца, хто на заробкі, а хто проста ў пошуках лепшага жыцця, але беларусаў за мяжу штогод з'язджае даволі шмат. Нехта — вяртаецца праз пэўны час на радзіму, але значная частка тых, хто з'ехаў, застаецца на чужыне назаўжды. З гэтых апошніх хтосьці імкнецца як мага хутчэй асімілявацца, як мага хутчэй забыцца пра сваё беларускае паходжанне. А нехта трымаецца за сваю беларускасць за мяжой яшчэ мацней. Каб не здрадзіць сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці. І нават імкнецца дапамагчы, як толькі можа, Бацькаўшчыне. Ці страчвае Беларусь тых, хто з'ехаў за мяжу, і якой яны са сваіх замежжаў бачаць беларускую нацыянальную ідэю? Пра гэта мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Алесем Зарэмбюком.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут: