Затрымалі адміністратараў тг-чата, прысвечанага грамадскаму транспарту Гомеля
Адзін з затрыманых адміністратараў
Затрымалі траіх адміністратараў тг-чата, прысвечанага грамадскаму транспарту Гомеля ("Общественный транспорт Гомеля"). У ім нібыта праводзілі "дыскрэдытацыю" яго працы.
Сілавікі сцвярджаюць, што ў згаданым Telegram-чаце змяшчаліся "забароненыя экстрэмісцкія матэрыялы і арганізоўвалася накіраванне напісаных пад капірку спам-скаргаў у арганізацыі, якія ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі ў Гомелі".
У чаце, які быў створаны ў пачатку 2021 года, было каля 120 удзельнікаў. Нядаўна яго інфармацыйная прадукцыя была прызнаная "экстрэмісцкай".
Затрыманыя кажуць, што ў чаце была інфармацыя выключна пра працу транспарту.
"Нейкімі карыстальнікамі былі змешчаныя спасылкі на артыкулы, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі", — кажа адзін з затрыманых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.