Затрымалі буйную партыю радыеактыўных чарніц, якую везлі з Украіны (відэа)

Затрымалі буйную партыю радыеактыўных чарніц, якую везлі з Украіны (відэа)

Беларускія мытнікі затрымалі буйную партыю радыеактыўных чарніц, якую везлі з Украіны. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, грузавы аўтамабіль Volvo ехаў з Ровенскай вобласці праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення “Верхні Церабяжоў”. Паводле дакументаў, на адрас гомельскай фірмы везлі 600 мяхоў замарожаных журавінаў агульнай вагой каля 21 тоны. Сістэма радыяцыйнага кантролю зафіксавала значнае перавышэнне (у чатыры разы) дапушчальнай нормы гама-выпраменьвання. Падчас агляду ў прычэпе знайшлі 100 мяхоў замарожаных чарніц агульнай вагой тры тоны. Ад мытнага кантроля іх схавалі на дне пад асноўным грузам.

Пазней спецыялісты Столінскага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі пацвердзілі факт перавышэння нормы гама-выпраменьвання. Высветлілася, што яго ізатоп — цэзій-137. Ён лічыцца адным з самых небяспечных радыенуклідаў для здароўя чалавека. Грузавік вярнулі на ўкраінскую тэрыторыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі