Затрымалі кіраўніцу хору БДУ — адмовілася выступаць на акупаваным Данбасе

Вольга Мінянкова / facebook.com/capellaBSU
Вольга Мінянкова / facebook.com/capellaBSU

Затрымалі кіраўніцу народнай харавой капэлы БДУ Вольгу Мінянкову. Відэа з ёй з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. На ім Мінянкова кажа, што летась ёй прапанавалі выступіць на акупаваным расіянамі Данбасе. Але яна адмовілася, "адправіўшы ўслед за рускім караблём". Затрыманая кажа, што "прытрымлівалася БЧБэшных поглядаў".

У чым менавіта абвінавачваюць Вольгу Мінянкову і які яе цяперашні статус, невядома.

Вольга Мінянкова — кампазітар, харавы дырыжор, лаўрэат міжнародных конкурсаў, арт-дырэктар Міжнароднага форуму маладзёжных і студэнцкіх хораў "Папараць-кветка БДУ".

У Беларусі працягваюцца затрыманні ўсіх, хто выказвае падтрымку Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі