Затрымалі мужчыну, якому прыйшла рассылка з заклікам галасаваць на выбарах у КР

Рассылка ў чат-боце "Перамога"

Рассылка ў чат-боце "Перамога" / відэа сілавікоў

Сілавікі затрымалі намесніка дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра, паведамляе тг-канал, набліжаны да ГУБАЗіК.

Затрыманы мужчына кажа на відэа, што ўдзельнічаў у пратэсных акцыях і фатаграфаваўся з "забароненай" сімволікай на праезнай частцы. Таксама ён кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" каналы, у тым ліку чат-бот "Перамога".

Мужчына заяўляе, што яго затрымалі пасля таго, як яму прыйшла рассылка з заклікам галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду: "21 траўня 2024 года была атрымана ў чат-боце рассылка з прапановай прагаласаваць. 22 траўня да мяне раніцай прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія мяне ў далейшым затрымалі".

Сілавікі заявілі, што спярша прыйшлі да мужчыны за перакрыванне дарог, што пагражала яму двума гадамі "хатняй хіміі". Але за рэгістрацыю ў плане "Перамога" яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Як распавядала Еўрарадыё, рассылку з заклікам галасаваць за блок Аляксандра Азарава на выбарах у КР атрымалі ўдзельнікі чат-бота "Перамога". Пасля гэтага Азарава пазбавілі доступу да чат-бота за перавышэнне паўнамоцтваў. Каментуючы рассылку, Азараў заявіў, што хацеў прыцягуць увагу беларусаў да выбараў у КР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі