Затрымалі пасажыра рэйсавага аўтобуса, які ехаў з Вільні ў Мінск

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Каменны Лог"

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Каменны Лог" / t.me/gpkgovby/

Затрымалі пасажыра рэйсавага аўтобуса, які ехаў з Вільні ў Мінск. Мужчына спрабаваў перасекчы мяжу па чужым пашпарце.

Як паведамляюць беларускія памежнікі, здарэнне адбылося 29 снежня ў пункце пропуску "Каменны Лог". Пасажыр аўтобуса прад'явіў ім пашпарт грамадзяніна Літвы, "які яму не належаў". Па словах мужчыны, ён з'яўляецца літоўскім грамадзянінам, але па сваіх дакументах выехаць з Літвы не мог.

Замежнік апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. У дачыненні да яго распачалі "адміністрацыйны працэс". За спробу незаконнага перасячэння мяжы літоўцу пагражаюць штраф і дэпартацыя, а за выкарыстанне чужога дакумента прадугледжана крымінальная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі