Затрымалі яшчэ аднаго кантрабандыста, які вёз у Беларусь тону сала (фота)
Затрымалі яшчэ аднаго кантрабандыста, які вёз у Беларусь тону сала. Здарэнне адбылося на Валыні. Нелегальны груз перахапілі ўкраінскія памежнікі з Луцкага памежатрада.
Як інфармуе Дзяржаўная памежная служба Украіны, яны мелі інфармацыю пра адзін з маршрутаў кантрабандыстаў, былі ўзмоцненыя нарады. Памежнікі спынілі аўтамабіль "Аўдзі" ў 30 метрах ад мяжы з Беларуссю — кіроўца спрабаваў уцячы. У легкавіку знайшлі 24 мяхі сала.
Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку верасня ўкраінскія памежнікі затрымалі іншага кантрабандыста, які спрабаваў перавезці на возе таксама тону сала.