Затрыманага гендырэктара "Уралкалія" будзе абараняць беларускі адвакат

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Пра тое, што Уладзіслава Баўмгертнера будзе абараняць беларускі адвакат, паведаміў консул Расіі ў Беларусі Ігар Канякін. Прозвішча адваката не называецца.
 

Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў даў даручэнні ў сувязі з затрыманнем гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера. Паводле слоў віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава, "урэгуляваннем сітуацыі займаюцца профільныя ведамствы", уключна з МЗС.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі