Затрыманні на акцыі салідарнасці ля КДБ (фота)

Затрыманні на акцыі салідарнасці ля КДБ (фота)

Вечарам 31 сакавіка ў цэнтры Мінска ля будынку КДБ прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, так званая "справа "Белага Легіёна". Ініцыятарам акцыі стаў Павел Севярынец, ён быў затрыманы амаль адразу пасля таго, як дастаў раздрукаваны на паперы партрэт Змітра Дашкевіча (Дашкевіч быў затрыманы тыдзень таму і зараз знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага). Пасля яго міліцыянты затрымалі Анатоля Кудласевіча, яшчэ крыху пазней Ніну Багінскую. Усяго ў акцыі салідарнасці паўдзельнічала каля дзясятка чалавек, затрымлівалі ўсіх, хто спрабаваў дастаць плакаты з імёнамі фігурантаў "справы "Белага Легіёна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі