Затрыманні на жаночай акцыі ў Мінску — на Нямізе і каля Чырвонага касцёла

Затрыманні на жаночай акцыі ў Мінску — на Нямізе і каля Чырвонага касцёла

Увечары 9 верасня ў Мінску прайшла чарговая жаночая акцыя. Сёння яе ўдзельніцы сабраліся, каб падтрымаць Марыю Калеснікаву, якую падазраюць у спробе захопу ўлады. 

Каля гандлёвага цэнтра "Няміга-3" сабралося некалькі дзясяткаў жанчын з плакатамі "Гатовыя выкрасці, пасадзіць і выгнаць сотні тысяч жанчын? Ну-ну, героі", "Марыя, ты наш герой! І што б ні здарылася, мы з табой", "Добрая Маша, але не ваша"

На месцы акцыі з'явіліся сілавікі ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў і балаклавах, а таксама людзі ў масках і цывільнай вопратцы. Яны затрымалі каля дзясятка ўдзельніц акцыі. Іх садзілі ў мікраатобусы без нумароў. 

Пасля гэтага частка жанчын прайшла да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Каля яго сілавікі зноў пачалі затрыманні. Жанчыны схаваліся ў касцёле. 

Еўрарадыё вяло стрым з жаночай акцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі