Затрыманні ў Гомельскай вобласці — да сілавікоў трапіла не менш за 10 чалавек

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота / AFP

Не менш за 10 чалавек было затрымана ў Гомельскай вобласці паводле палітычных матываў. Відэасправаздачу "аб праведзенай працы" сілавікі апублікавалі ў сваім тг-канале. Затрыманыя кажуць на відэа, што трапілі ў міліцыю праз тое, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" каналы, рабілі ахвяраванні або былі на акцыях пратэсту.

Аднаго з маладых хлопцаў прымусілі сказаць, што ён пазнаёміўся ў камп'ютарнай гульні з украінцамі і "пад іх уплывам пачаў абражаць Расію і прэзідэнта Беларусі". Пры гэтым абліччы траіх затрыманых былі размытыя.

Паводле сілавікоў, яны вядуць "пастаянную працу" ў Брагіне, Ельску, Лоеве, Хойніках, Нароўлі і іншых гарадах вобласці. Што тычыцца далейшага лёсу затрыманых, то частка з іх, гаворыцца ў паведамленні, будзе адказваць у рамках крымінальнага або адміністрацыйнага кодэксаў, частку абяцалі адпусціць пасля "папярэджання і прафілактычнай гутаркі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі