Затрыманы актывіст Ілля Міронаў, які напісаў тысячы лістоў палітвязням

Затрыманы актывіст Ілля Міронаў, які напісаў тысячы лістоў палітвязням

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, які напісаў палітвязням больш за 2500 лістоў, затрыманы ў чарговы раз — цяпер на трое сутак. Пра гэта паведаміла яго маці Валянціна ў сябе на старонцы ў Facebook.

Больш пра арышт Іллі пакуль нічога не вядома. Жанчына просіць адгукнуцца ўсіх, хто быў сведкам затрымання яе сына.

Раней Еўрарадыё паведамляла аб тым, што Міронаву далі 25 сутак арышту за надпіс на футболцы "Пішыце лісты!".

Валанцёр Ілля Міронаў распавядае пра напісанне лістоў палітвязням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі