Затрыманы былы міліцыянер, які казаў пра катаванні на Акрэсціна

Затрыманы былы міліцыянер, які казаў пра катаванні на Акрэсціна

Затрыманы былы міліцыянер, які казаў пра катаванні на Акрэсціна. Дзмітрый Кулакоўскі спрабаваў з'ехаць з Беларусі, але высветлілася, што выезд за мяжу для яго часова абмежаваны. Як паведамляе TUT.by, экс-міліцыянер быў затрыманы і дастаўлены ў ізалятар, на гэты раз ужо па крымінальнай справе. Гаворка ідзе пра "абразу прадстаўніка ўлады".

Кулакоўскі — былы начальнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска. Ён звольніўся неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, паколькі быў нязгодны з дзеяннямі ўладаў. У кастрычніку яго затрымалі, ён правёў 27 сутак за кратамі ў ізалятары на Акрэсціна. Спачатку далі 12 сутак за "непадпаракаванне" і адправілі ў карцэр. Пасля былі яшчэ 15 сутак і зноў за "непадпарадкаванне". Умовы ўтрымання былі ранейшыя. Калі яго гісторыя трапіла ў СМІ, Кулакоўскага перавялі ў звычайную камеру.

Пра Дзмітрыя Кулакоўскага і жахлівыя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна згадвае Зміцер Дашкевіч (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі