Затрыманы ў Беларусі расіянін Аляксей Маскалёў знайшоўся ў СІЗА Смаленска

Аляксей Маскалёў / AP/picture alliance/dpa
Аляксей Маскалёў / AP/picture alliance/dpa

Расіянін Аляксей Маскалёў, якога затрымалі ў Беларусі, знайшоўся ў СІЗА Смаленска, паведамляе ovd.news са спасылкай на адваката Уладзіміра Біліенку, які сёння бачыўся з сваім падабаронным.

Пра месцазнаходжанне Маскалёва нічога не было вядома больш за месяц — пасля таго як яго затрымалі 30 сакавіка. Праз тыдзень пасля гэтага расійскія дыпламаты заявілі, быццам ён знаходзіцца ў СІЗА Жодзіна і чакае пастановы аб экстрадыцыі.

Свайму адвакату Маскалёў расказаў, што пры затрыманні ў Беларусі яго моцна збілі. Яго білі рукамі і нагамі па грудзях і спіне, адбілі мышцу на правай назе, а таксама некалькі разоў ударылі па галаве, у тым ліку білі галавой аб сцяну.

Ён заявіў, што перад затрыманнем нікому не тэлефанаваў і тэлефона ў яго ўвогуле не было. Раней паведамлялася, быццам мужчыну адсачылі пасля тэлефанавання з Беларусі.

Таксама Маскалёў расказаў, што яго два-тры дні трымалі ў ІЧУ, а потым перавялі ў турму, дзе трымалі каля тыдня. Ён не пацвердзіў інфармацыю пра сваё перабыванне ў СІЗА Жодзіна.

Як паведамлялася раней, Маскалёва, які адзін выхоўваў 13-гадовую дачку, судзілі за антываенныя пасты ў "Аднакласніках". Пры гэтым мужчына казаў, што не мае дачынення да згаданых публікацый. Яго асудзілі на два гады калоніі, але перад абвяшчэннем прысуду ён збег з-пад хатняга арышту.

Справу на Маскалёва пачалі пасля таго, як яго дачка Маша намалявала ў школе антываенны малюнак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі