Затрыманы яшчэ адзін падазраваны ў нападзе на жанчыну ў Гомелі
Затрыманы яшчэ адзін падазраваны ў нападзе на 35-гадовую жанчыну ў Гомелі, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС. Трое маладых людзей уначы збілі гамяльчанку, забралі ў яе 5 тысяч долараў і 400 рублёў. Аднаго з іх, 17-гадовага, затрымалі па гарачых слядах. Двух 18-гадовых падазраваных у аўторак аб'явілі ў вышук.
Міліцыі стала вядома, што адзін з хлопцаў купіў аўтамабіль і на ім паспрабуе выехаць з горада. Яго месцазнаходжанне ўдалося вылічыць. Пабачыўшы службовую машыну міліцыянераў, падазраваны паспрабаваў уцячы на сваім аўтамабілі, але быў затрыманы. У салоне легкавіка былі знойдзены грошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.