Затрыманы яшчэ адзін спартсмен, які выступае за нацыянальную зборную Беларусі

Дзяніс Хатылёў / Instagram
Дзяніс Хатылёў / Instagram

Затрыманы яшчэ адзін спартсмен, які выступае за нацыянальную зборную Беларусі па хакеі на траве — 20-гадовы Дзяніс Хатылёў. Раней сілавікі затрымалі яго сябра, спартсмена і тыктокера-мільённіка 26-гадовага Улада Белавусава (ён таксама гуляе ў хакей на траве, уваходзіць у нацыянальную зборную Беларусі). З імі знялі "пакаяннае" відэа. Белавусава нават паставілі на калені. Між іншым, ён расказаў пра свой удзел у пратэстах і пра тое, што "пакрыўдзіў сілавікоў". Відаць, Уладу Белавусаву пагражае крымінальная справа.

Пра Хатылёва ГУБАЗіК заявіў, што ён прысутнічаў 10 жніўня 2020-га падчас масавых пратэстаў каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску, але не ўдзельнічаў у "беспарадках". Таму яму, верагодна, пагражае толькі адміністрацыйны арышт.

Як піша @nashaniva, Дзяніс Хатылёў быў капітанам юніёрскай зборнай Беларусі, пасля ўвайшоў у нацыянальную зборную, гуляў у клубе "Мінск". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі