Затрыманых удзельнікаў жалобнага марафону вызвалілі з міліцыі

Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў актывіст аргкамітэту БХД Аляксей Шэін.



Шэін: "Выпусцілі ўсіх затрыманых, склаўшы перад тым пратаколы апытання. Не парушэння, а апытання. Зараз мы яшчэ знаходзімся каля РАУС, але збіраемся выязджаць далей па месцах масавых расстрэлаў. Паедзем на Лошыцу. Хіба што крыху скароцім маршрут. Але як запланавана, будзем а 17-й на Курапатах на адкрыцці Крыжа".



Па словах Шэіна, удзельнікі марафона не наведаюць месца масавых расстрэлаў у Трасцянцы.



Як паведамляла Еўрарадыё, сёння на Кальварыйскіх могілках Мінска міліцыянты затрымалі 23 удзельнікаў жалобнага марафону. Штогод памяць ахвяраў ушаноўваецца 29 кастрычніка — у дзень, калі расстрэлы нявінных дзеячоў інтэлігенцыі ў Мінску дайшлі да піку.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі