Затрыманых працаўнікоў "Нафтана" арыштоўвалі за "экстрэмізм"
Людзей затрымлівалі на прахадной прадпрыемства
Супрацоўнікам "Нафтана", затрыманым 17 кастрычніка, прызначылі арышт, паведамляюць праваабаронцы. У той дзень людзей затрымлівалі на прахадной прадпрыемства.
Стала вядома, што справы некалькіх затрыманых разбірала 18 кастрычніка сумнавядомая суддзя наваполацкага гарадскога суда Зінаіда Балаболава. Двум "нафтанаўцам" яна прызначыла па 13 сутак арышту за наяўнасць на старонках ў "Аднакласніках" адной або некалькіх "экстрэмісцкіх" спасылак. Яшчэ аднаго іх калегу арыштавалі на 15 сутак за рэпосты з трох "экстрэмісцкіх крыніц". Паводле міліцэйскіх пратаколаў, міліцыянеры "заўважылі прыкметы правапарушэння" яшчэ ў сярэдзіне верасня.
Яшчэ аднаго працаўніка "Нафтана" суд прызнаў вінаватым у "несанкцыянаваным пікетаванні". Непасрэдна ў дзень затрымання на яго старонцы з сацсетцы знайшлі фотаздымкі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Свае віны ён не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.