Затрымліваць удзельніка чат-рулеткі пад Барысаў прыехаў з дзясятак сілавікоў

Сілавікі каля дома дальнабойшчыка ў аграгарадку Стара-Барысаў

Сілавікі каля дома дальнабойшчыка ў аграгарадку Стара-Барысаў / ТГ-канал силовиков

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманнем жыхара аграгарадка Стара-Барысаў, дальнабойшчыка, які працуе ў Літве. На затрыманне да яго дома прыехала больш за 10 сілавікоў.

Мужчыну забралі за неакуратныя выказванні ў чат-рулетцы. Яго суразмоўцам быў блогер у вайсковай форме. Беларус сказаў яму "Слава Украіне", а затым паведаміў, што пісаў і тэлефанаваў ва ўкраінскую амбасаду. Сілавікі публікуюць урывак гэтай размовы, а таксама маналог мужчыны пасля затрымання. Ён кажа, што зарэгістраваўся ў чат-рулетцы "ад лішку часу".

"Нагаварыў звестак, якія ганьбяць наш дзяржаўны лад. Потым наплёў, што нібыта я тыпу ваяваў недзе", — прымусілі сказаць на камеру мужчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі