Заяўніка Дня Волі Ігара Барысава асудзілі на 15 сутак
Кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава асудзілі на 15 сутак арышту. Яго прызналі втнаватым у “непадпарадкаванне міліцыі”.
Барысаў — адзін з заяўнікаў сёлетняга Дня Волі, на святкаванне якога ўлады не далі дазвол.
Як распавядала Еўрарадыё, Барысава затрымалі 21 сакавіка, падрэзаўшы машыну, у якой ён ехаў х жонкай і чатырохгадовым дзіцем. Адтуль выскачылі "маскі-шоў".
Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", Барысаў добраахвотна пагадзіўся прайсці ў мікрааўтобус. Але ў міліцэйскім пратаколе напісана: "Адмаўляўся выходзіць са службовага аўтамабіля, упіраўся, паводзіў сябе задзірліва, чапляўся за кузаў аўтамабіля".
Сведка-міліцыянт на судзе заявіў, быццам Барысава ўвогуле не затрымлівалі, а запрасілі праехаць у РУУС для высвятлення асобы.
Суддзя Міхаіл Макарэвіч арыштаваў палітыка на 15 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.