Збіў падначаленага — у Лідзе на 6 гадоў калоніі асудзілі дырэктара кампаніі

Начальнік нанёс падначаленаму не менш за дванаццаць удараў​ / pixabay.com
Начальнік нанёс падначаленаму не менш за дванаццаць удараў​ / pixabay.com

У Лідзе на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і вялікі штраф (каля 16 тысяч рублёў) асудзілі дырэктара прыватнай транспартнай кампаніі. Ён збіў падначаленага. Пра падрабязнасці справы і прысуд расказалі ў Вярхоўным судзе.

Падзеі, якія зрабіліся прадметам разгляду ў судзе, адбыліся яшчэ ў траўні 2021 года. Следства выявіла, што мужчына пасварыўся з юрысконсультам кампаніі і пачаў яго біць. Спачатку біў у кабінеце, затым — у падсобным памяшканні. Нанёс "не менш за дванаццаць удараў рукамі па галаве і іншых частках цела, у выніку чаго пацярпеламу былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх", апавялі ў ВС.

Дырэктара абвінавацілі ў перавышэнні паўнамоцтваў і здзяйсненні дзеянняў, спалучаных з гвалтам. Акрамя тэрміну і штрафу, суд пастанавіў пазбавіць мужчыну права займаць кіроўныя пасады на тэрмін 5 гадоў.

Прысуд яшчэ можна абскардзіць і апратэставаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі