Зборная Беларусі па футболе апусцілася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу ФІФА
ФІФА апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных.
У студзені 2014 гады каманда Георгія Кандрацьева апусцілася на дзве пазіцыі. Зараз наша каманда займае 83-е месца (паміж Ямайкай і Македоніяй), піша "Прессбол".
Тройку найлепшых мужчынскіх зборных па-ранейшаму складаюць Іспанія, Нямеччына, Аргентына. У першую дзясятку ўваходзяць таксама Калумбія, Партугалія, Уругвай, Італія, Швейцарыя, Галандыя, Бразілія.
Фота — football.ya1.ru