Зборная Беларусі па футболе прайграла Румыніі на кваліфікацыі Еўра-2024

Беларускія футбалісты прайгралі Румыніі / "Прессбол"
Беларускія футбалісты прайгралі Румыніі / "Прессбол"

Беларуская зборная па футболе 28 сакавіка ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы прайграла камандзе Румыніі. Гульня ў Бухарэсце скончылася з лікам 1:2.

Гаспадары забілі два галы за дзве хвіліны ў сярэдзіне першага тайму. Толькі пад канец сустрэчы Уладзіслаў Марозаў здолеў "размачыць" лік.

Гэта другі запар пройгрыш каманды Георгія Кандрацьева. 25 сакавіка яна прайграла зборнай Швейцарыі (0:5).

Пасля двух тураў кваліфікацыйнага турніру Беларусь займае апошняе месца ў групе I.

Наступны матч адборачнага цыклу беларускія футбалісты правядуць 16 чэрвеня супраць каманды Ізраіля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі