Зборныя Беларусі і РФ адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах па стральбе з лука
Зборныя Беларусі і Расіі адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах па стральбе з лука. Такое рашэнне прыняў выканкам Сусветнай федэрацыі стральбы з лука.
"Пачынаючы з 2 сакавіка ні адзін спартсмен, афіцыйны прадстаўнік каманды або тэхнічны прадстаўнік з Расіі ці Беларусі не будзе дапушчаны да ўдзелу ў якіх-небудзь міжнародных спаборніцтвах па стральбе з лука да далейшага паведамлення, — гаворыцца ў заяве. — Сюды ўваходзяць любыя спаборніцтвы, якія прадугледжваюць ачкі сусветнага рэйтынгу, кваліфікацыйныя спаборніцтвы, мерапрыемствы пад эгідай арганізацыі".
Пры гэтым дзейнасць нацыянальных федэрацый не забараняецца.
Прычына санкцый — расійская агрэсія супраць Украіны. Беларусь называюць яе саўдзельнікам.
PRESS RELEASE. Russia and Belarus prohibited from participating in international #archery events https://t.co/fmwTSydgo9 @archeryeurope
— World Archery (@worldarchery) March 2, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.