Збой абсталявання: ДАІ не можа зарэгістраваць аўто і выдаць пасведчанні
ДАІ Мінска паведамляе пра тэхнічны збой у інфармацыйнай сістэме. Ён здарыўся зранку 8 чэрвеня.
Цяпер немагчыма ні зарэгістраваць ці зняць з уліку аўто, ні атрымаць ці абмяняць пасведчанні кіроўцы.
З'явліся звесткі, што з такімі праблемамі сутыкнуліся не толькі сталічныя даішнікі —яны назіраюцца па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.