Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір мінскага АМАПа Балаба

Згарэла вясковая хата, у якой вырас камандзір мінскага АМАПа Балаба

У ноч на 12 кастрычніка ў вёсцы Гарадзілава пад Маладзечнам здарыўся пажар. Там загарэўся нежылы дом. Пацярпелых пры пажары не было, але агонь знішчыў дах будынка, моцна пашкодзіў сцены і маёмасць.

Як піша "Наша Ніва", у гэтым доме па вуліцы 17 Верасня вырас Дзмітрый Балаба — камандзір мінскага АМАПа.

Суседзі распавялі, што сам Балаба ў дом не прыязджае, участкам займаецца яго стрыечная сястра, якая працуе ў калгасе эканамістам. 

"Дзмітрый жа даўно ў Гарадзілава не заязджае. Ён тут жыў, у школу хадзіў. Гадавала яго бабуля. Але пасля, як з’ехаў у Мінск, то прыязджаў усё радзей. Бабуля гадоў 10 таму памерла, дык Дзмітрый зусім перастаў прыязджаць", — кажуць суседзі.

Прычыны пажара спецыялісты з МНС яшчэ высвятляюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі