Згвалтаваная гісторыя: як Масква рыхтуе паглынанне Беларусі — эфір
Аляксандр Фрыдман
Нашы калегі, журналісты-расследавальнікі з “Бюро”, атрымалі копіі аналітычнага агляду і аналітычных запісак за 2022–2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў. Аўтары запіскі крытыкуюць навукоўцаў з Акадэміі навук Беларусі за нацыяналістычны падыход падчас трактавання гісторыі беларускай дзяржаўнасці і настойваюць на важнасці працы з беларускімі гісторыкамі, якія з’яўляюцца “прадаўжальнікамі ідэй заходнерусізму і вядомыя сваёй прарасійскай арыентацыяй”.
Якія пагрозы нясе перапісванне беларускай гісторыі пад патрэбы расійскіх ідэолагаў і прапагандыстаў? Ці магчыма схіліць ЕС ці ЗША да пачатку перамоў з Мінскам з мэтай вызвалення палітвязняў і што гэтаму перашкаджае? Чым цікавая вандроўка Лукашэнкі ў Пакістан і як змяняецца сітуацыя ва Украіне і вакол яе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.